2 снежня адбыўся творчы конкурс “Міс Беларусачка 2017”
2 снежня адбыўся творчы конкурс “Міс Беларусачка 2017”. У конкурсе таленту і прыгажосці ў гэтым годзе прынялі ўдзел 7 дзяўчынак ІІІ-IV класаў. Творчыя заданні канкурсанткі выконвалі з захапленнем, спаўна праявілі свае здольнасці ў выкананні розных эцюдаў на музычных інтсрументах, ў песнях, танцах, вершаваных замалёўках, інтэлектуальнай віктарыне і інш. Падчас конкурсу хваляваліся ўсе: дзяўчынкі, бацькі, настаўнікі, усе гледачы. Кожная з удзельніц імкнулася атрымаць самы высокі бал -10! Пасля напружанай складанай працы журы пераможцай стала Лук’янава Юлія, вучаніца ІІІ “Б” класа, і атрымала тытул “Міс Беларусачка 2017”. Усе дзяўчынкі не засталіся без увагі журы, атрымаўшы тытулы “Міс Пяшчота”, “Міс Усмешка”, “Міс Грацыя”, “Міс Таямніца”, “Міс Чараўніца” , “Міс “Юны мадэльер” У час мерапрыемства можна было ўпэўніцца ў тым , што наш край багаты сапраўднымі беларусачкамі.