Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

З 20 лістапада па 01 снежня ва ўстанове адукацыі праводзілася прадметная дэкада па беларускай мове.

Дата: 12 декабря 2018 в 11:05
507 просмотров

Фотоотчёт можно посмотреть в разделе "Фотоальбомы"

      З 20 лістапада па 01 снежня ва ўстанове адукацыі праводзілася прадметная дэкада па беларускай мове. Яе мэтай было азнаямленне педагогаў з метадычным вопытам у выкладанні беларускай мовы, стварэнне ўмоў для развіцця педагагічнага майстэрства, павышэння ўзроўню выкладання вучэбнага прадмета  “Беларуская мова”, росту прафесійнага самаразвіцця настаўнікаў; стварэнне ўмоў для пашырэння цікавасці вучняў да вывучэння беларускай мовы, выканання творчых работ па прадмеце.

      У рамках дэкады прайшлі адкрытыя ўрокі, заняткі ў дашкольных групах, пазакласныя мерапрыемствы. Вучні прынялі ўдзел у алімпіядзе па беларускай мове, прадэманстравалі свае моўныя ўменні пры чытанні вершаў беларускіх пісьменнікаў, выкананні беларускіх песень, інсцэніраванні. Разам з настаўнікамі яны вывучалі прыроду роднага краю, яго традыцыі, рамёствы.

       На працягу ўсей дэкады ў школьнай бібліятэцы працавала выстава беларускіх кніг, што часцей за ўсё чытаюцца вучнямі.

         Вынікам творчай дзейнасці педагогаў і навучэнцаў установы стаў фестываль “Зямля пад белымі крыламі…”, на якім дзеці паказалі свае здольнасці ў выкананні беларускіх вершаў і песень, дэманстравалі беларускія касцюмы і вырабы беларускай кухні. Сумесная праца  вучняў, настаўнікаў і бацькоў садзейнічала творчаму настрою і ўзнімала дух спаборніцтва.

          Падвядзенне вынікаў дэкады прайшло ў форме экскурсу па праведзеных мерапрыемствах з узнагародай лепшых удзельнікаў і пераможцаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.